Дыялог пра кіно з легендарным майстрам Кшыштафам Занусі

10 ноября 2019
Ён пакарыў амаль усе кінавяршыні яшчэ рэжысёрам-пачаткоўцам. Паляк з італьянскімі каранямі  пан Занусі  таксама здымаў ігравое кіно з асаблівым поглядам. Пік яго кар'еры - 70-я, калі ён працаваў над дзвюма карцінамі штогод, выстрэльваючы і тэлесерыяламі, і поўнымі метрамі. 

Пан Кшыштаф часты госць у Мінску, але вось на "Лістапад" прыехаў праз 8 гадоў адсутнасці на фестывалі. Дарэчы, да нас  адразу з Індыі, дзе таксама ўдзельнічаў у кінафоруме. 

У Беларусь ён прывёз сваю найноўшую стужку "Эфір", сабраўшы ля экрана кінатэатра "Піянер" поўную глядзельную залу. У свае 80 падарожнічае па свеце, шмат разважае аб сусветным кінематографе і рэлігіі, сам піша сцэнарыі сваім карцінам, здымае і асабіста іх прадзюсіруе. 

Наша здымачная група сустрэлася з легендарным майстрам перад яго прэм'ерным паказам. Куды рухацца "Лістападу", як прарвацца кінапрадукту да гледачоў, ці нармальна,  калі карціна здымаецца на смартфон. Погляд мастака на кіно знутры.