Дзяцінства ў малюнках на выставе ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі

12 июня 2019

Родныя мясціны вачамі школьнікаў. Дзяцінства ў малюнках  на выставе ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі. Удзельнікі рэспубліканскай выставы - навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў з розных куткоў краіны. І прысвячаецца праект Году малой радзімы. У праекце, які ініцыіраваны спецыяльным фондам Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі,  творчыя здольнасці прадэманстравалі дзеці з 45 раённых і абласных цэнтраў.