Дзіцячаму часопісу «Вясёлка» - 60 гадоў

12 апреля 2017

Падарожжа па краіне дзяцінства даўжынёй 60 гадоў. Свой юбілей адзначае дзіцячы часопіс «Вясёлка». Штомесяц ён знаёміць маленькіх чытачоў з прыродай, культурай і гісторыяй нашай краіны. На старонках выдання таксама публікуюць творы многіх знакамітых беларусаў. Акрамя таго, для маленькіх чытачоў пастаянна ладзяць конкурсы, віктарыны і творчыя сустрэчы, а да юбілейнай даты святочныя мерапрыемствы пройдуць у бібліятэках і школах па ўсёй краіне.

Уладзімір Ліпскі, галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка»:

«Колькі б гадоў ёй ні было, яна маладая, энергічная, вясновая. І падобная на вясёлку нябесную з усімі яе колерамі. Мы сустракаем юбілей «Вясёлкі» з настроем, з радасцю, з надзеяй, што за намі ідзе змена дзяцей, якія прымуць ад нас эстафету».

Кацярына Горыд, мастацкі рэдактар часопіса «Вясёлка»:

"Днямі выйдзе наш юбілейны нумар. Першы разварот будзе прысвечаны нашай камандзе, мы на адным зоркалёце як адзіная каманда. Там вы можаце бачыць, як выглядаюць тыя, хто рыхтуюць для вас матэрыялы".

Часопіс «Вясёлка» двойчы станавіўся лаўрэатам нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара». Зараз рэдакцыя выдання працуе над стварэннем серыі дзіцячых кніг.