Дзіцячае "Еўрабачанне" пройдзе 25 лістапада ў Мінску

19 марта 2018

Канчаткова зацверджана і пляцоўка маючага адбыцца шоу. ХVI міжнародны конкурс пройдзе на "Мінск-Арэне". Напярэдадні ў праграме "Галоўны эфір" прэзентавалі лагатып і слоган песеннага шоу. Па выніках маштабнага конкурсу, лепшай прызнаная работа Максіма Букаса. Распрацаваная беларускім дызайнерам эмблема сімвалізуе ўзыходзячую зорку. Яна выкананая ў выглядзе гукавых хваль у стылістыцы беларускага нацыянальнага арнаменту. Лагатып "Зорка" суправаджаецца слоганам "Light up!" - "Запальвай".

Арганізатарам і каардынатарам дзіцячага "Еўрабачання-2018" выступае Белтэлерадыёкампанія. Зараз галоўны медыяхолдынг краіны распрацоўвае макет сцэны і сацыяльнай праграмы для ўдзельнікаў. А 27 сакавіка ў Мінск прыбудзе адзін з тэхнічных дырэктараў Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза, які неаднаразова працаваў на "Еўрабачанні".