Дзіцячае "Еўрабачанне-2020" пройдзе пад слоганам #Двигаймир

28 октября 2020

Дзіцячае "Еўрабачанне-2020" нагадае пра вытокі светабудовы... Сцэна песеннага форуму, які пройдзе пад слоганам #Двигаймир, будзе выкананая з мноства акружнасцяў.

Дызайн сцэны дзіцячага "Еўрабачання-2020"

Бо менавіта круг сімвалізуе адзінства свету і цыклічнасць жыцця. Сферычныя і кольцападобныя элементы сцэны дапоўняць гіганцкія мультымедыйныя экраны. Тэлегледачы змогуць ацаніць маштаб задумкі ў моманты ўключэнняў у прамым эфіры вядучых конкурсу. Сцэны ж для ўдзельнікаў будуць меншыя і ў выглядзе подыума. Кампаніям-вяшчальнікам кожнай з 13 краін прапанавалі 2 варыянты. Больш складаны - са святлодыёднымі экранамі - і спрошчаны - з рыр-праекцыяй. Беларусы рэалізуюць версію з LED-экранамі. Такімі магчымасцямі Белтэлерадыёкампанія валодае. Акрамя таго, арганізатары вырабілі сферу ў выглядзе лагатыпа, якая з'явіцца ў кожным з нумароў.

Дзіцячае "Еўрабачанне-2020" адбудзецца 29 лістапада

Нагадаем, сёлета конкурс пройдзе ў дыстанцыйным фармаце з-за эпідстановішча ў свеце. У эфіры прагучаць загадзя запісаныя кампазіцыі. Нашу краіну на конкурсе прадставіць 12-гадовая магіляўчанка Арына Пехцерава. Яна выканае песню "Прышэльцы". Дзіцячае "Еўрабачанне-2020" адбудзецца 29 лістапада. Прамую трансляцыю конкурсу будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24".