Дзіцячае "Еўрабачанне-2018". Міжнародны песенны конкурс афіцыйна адкрыты

19 ноября 2018

Цырымонія пачалася дзве гадзіны таму ў сталічным "БелЭкспа". Старт еўратыдню далі генеральны прадзюсар конкурсу, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант і шоу-прадзюсар Ён Ола Санд.

Урачыстасць сабрала больш чым тры сотні гасцей, сярод іх і рэкордная дваццатка канкурсантаў са сваімі дэлегацыямі. Гэта першая сустрэча юных выканаўцаў. Пасля мітынг-пойнту і размовы з вядучымі Дзянісам Дудзінскім і Ганнай Квілорыяй удзельнікі прадэфілявалі па чырвонай дарожцы. З дапамогай 3D mapping show - камп'ютарнай графікі і 3D-праекцыі кожны выканаўца расказаў пра сваю мару і запаліў зорку на еўравізійным небе.

У "БелЭкспа" працавала тэхнічная каманда Белтэлерадыёкампаніі. Па перыметры пляцоўкі ўсталяваныя 9 камер з аглядам адразу некалькіх лакацый. Тэлеверсію цырымоніі адкрыцця глядзіце ўвечары пасля "Панарамы" на тэлеканалах "Беларусь 1" і спадарожнікавым "Беларусь 24".