Дзіцячае "Еўрабачанне-2016" пройдзе 20 лістапада ў Валеце

14 апреля 2016

Дзіцячае "Еўрабачанне" сёлета прыме Мальта. Конкурс пройдзе 20 лістапада ў Валеце. Гэта краіна ўжо прымала міжнародны конкурс два гады таму. Гэтым разам яго фармат зменіцца. Шоу будзе праходзіць не ўвечар, а днём. Такое рашэнне прынята з-за таго, што позні час не зусім падыходзіць для дзіцячага конкурсу. Нагадаем, пераможцам дзіцячага "Еўрабачання-2015" стала менавіта прадстаўніца Мальты, а беларус Руслан Асланаў заняў чацвёртае месца.