Дзіцячае Еўрабачанне-2013 другі раз пройдзе ў Кіеве

7 февраля 2013
Канчатковае рашэнне кіруючая група конкурсу прыняла на карысць Украіны. Паводле слоў супервайзера, ад гэтай краіны чакаюць яскравае шоу, падобнае да таго, што ўжо было ў 2009. У адрозненне ад дарослага Еўрабачання, дзе краіна-пераможца атрымлівае аўтаматычнае права на правядзенне конкурсу ў наступным годзе, тут усё вырашаецца ў працэсе галасавання і рашэння кіруючай групы Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.