Дзіцячыя таленты з розных краін сабраў Міжнародны конкурс сучаснага мастацтва

10 апреля 2017

Удзел прымалі больш за тры сотні сольных выканаўцаў і творчых калектываў. На сцэне юныя артысты дэманстравалі вакальныя, танцавальныя і тэатральныя здольнасці, віртуознае валоданне музычнымі інструментамі. Разнастайныя па жанры і форме нумары ацэньвала прафесійнае журы: знакамітыя дзеячы культуры, прадзюсары і рэжысёры.

5 гадоў конкурс адкрывае дзіцячыя таленты. А пераможцы - жаданыя госці на музычных форумах, канцэртах і фестывалях ў Беларусі і за межамі краіны.