Дзіцячая выстава ў галерэі Універсітэт культуры

24 апреля 2013

У залах галерэі Універсітэт культуры знайшлося месца для дзіцячай выставы. Дарэчы, самаму юнаму мастаку ўсяго 4 гады. На адной пляцоўцы сустракаюцца традыцыйнае кітайскае мастацтва і беларускія краявіды, а таксама пярэстыя пейзажы Індыі і Турцыі.


Міжнародны конкурс жывапісу і графікі На сваёй зямлі праводзіцца ў Беларусі на працягу шасці гадоў. За гады існавання ён ператварыўся ў маштабны праект, які спрыяе творчаму і прафесійнаму развіццю яго ўдзельнікаў.