Дзіцячая студыя Кіраўска стала пераможцам на прэстыжным конкурсе “Млын моды - 2018”

9 июня 2018

Калекцыя іх адзення “Сакавіцкія каты”, якую пашылі дзеці, прызнана лепшай у сезоне. Цяпер імі ганарацца на малой радзіме, а да іх распрацовак ў адзенні сталі прыглядацца нават куцюр’е Еўропы. Наша здымачная група пазнаёмілася з маленькімі мадэльерамі з глыбінкі, якія замахнуліся на вялікія подыумы.

У пакоях цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Кіраўска шумна. Інакш, кажуць маленькія мадэльеры, і не нараджаюцца эскізы. Толькі з настроем.

Сёння іх пад 30 - выхаванцаў сапраўднага, пакуль у маштабах раёна, дома моды. Большасць дзяўчынкі. Аднак і хлопчыкі не выключэнне. Бо тут не толькі талент мастака раскрываюць, але і азам куцюр’е навучаюць. Мабыць, будучай прафесіі.

Так ідэі юных мадэльераў становяцца пачаткам для калекцый адзення, якія пашывачны цэх пераносіць ужо з малюнка на матэрыял. Дарэчы, шыюць самі дзеці.

Такія імкненні не маглі не застацца без увагі прафесійных мадэльераў, зорак тэлебачання, якія уваходзяць у склад журы нацыянальнага фестываля “Млын моды”. І перамогу сёлета аддалі калекцыі “Сакавіцкія каты” менавіта кіраўскай студыі. Ёй сёлета споўнілася 10 год. Так маленькія зоркі імгненна праславілі сваю малую радзіму.

Модны сезон завершаны, аднак віват новы. Над ім ужо працуюць разам з выкладчыкамі юныя мадэльеры з Кіраўска. Упэўненыя – ён абавязкова здзівіць свет.