Дзясяты фестываль "Александрыя збірае сяброў" пройдзе з міжнародным размахам

2 Ліпеня 2019

Адправіцца на пошукі папараць-кветкі і скокнуць цераз купальскае вогнішча. Сёлета дзясяты фестываль "Александрыя збірае сяброў" пройдзе з міжнародным размахам. На беразе Дняпра разгорнуцца тэматычныя пляцоўкі. Кожны, хто жадае, зможа наведаць квесты, вулічныя спаборніцтвы, майстар-класы і прыняць удзел у конкурсе купальскіх касцюмаў. Асноўнай тэмай свята стане Год малой радзімы. У маштабным гулянні будуць задзейнічаны амаль 2 тысячы артыстаў, а таксама майстры народных промыслаў з сямі краін. Кульмінацыяй стане гала-канцэрт "Зроблена ў Беларусі". У аснове нацыянальнага шоу - песні з альбома гурта "Аўра" "Куточак Беларусi". Акрамя беларускіх артыстаў на сцэну Александрыі выйдуць Леў Лешчанка і Ціна Караль. Пасля гледачоў чакае піратэхнічнае шоу.

У другі фестывальны дзень на галоўнай пляцоўцы Александрыі запланавана цырымонія ўшаноўвання перадавікоў аграпрамысловага комплексу вобласці, а таксама канцэрт з удзелам народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленкі і ансамбля "Сябры".