Дзясяткі гісторый і тысячы лёсаў - у адной экспазіцыі

20 мая 2015

У Мінску адкрылася выстава фатаграфій гісторый і лёсаў. На здымках - маладыя байцы, сёння - гэта ветэраны вайны. Галоўная тэма - гераічнасць яўрэйскага народа. Прэзентавалі экспазіцыю прадстаўнікі пасольства Чэхіі ў Беларусі. Справа ў тым, што вялікая частка фатаграфій зроблена падчас вайны як раз на чэшскай зямлі.

Мілан Экерт, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэхіі ў Беларусі: "Заўсёды яўрэі ва ўяўленні толькі як людзі, якія пакутавалі. Але мы прывезлі нешта іншае, мы жадалі паказаць геройства, жадалі паказаць людзей, якія са зброяй усталі супраць нацыстаў".

Барыс Герстэн, старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і суполак: "І яшчэ адно развянчанне міфа, што яўрэі ішлі проста на гібель, як на смерць, у гета. Яны змагаліся, і гэта даказана. І ў нас у Беларусі, і ў Чэхіі, і ў Славакіі, і ў Польшчы. Гэта значыць гэта было самае сапраўднае баявое супраціўленне нацыстам".

Падчас адкрыцця выставы прэзентавалі і другі дадатак кнігі "Праведнікі народаў свету Беларусі". Яе ўкладальнік - Аркадзь Шульман - распавядае, што дзякуючы гэтай працы яму ўжо атрымалася знайсці 5 новых сем'яў праведнікаў і, магчыма, хутка будуць выдадзены і новыя дадаткі да кнігі.