"Дзень за днём" - аўтарская выстава беларускай мастачкі Наталлі Жыгамонт праходзіць у Мінску

8 ноября 2018

Аўтар працуе у розных тэхніках і кіруе студыяй выяўленчага мастацтва для дзяцей і дарослых у Свята-Елісавецінскім манастыры. Яна распрацавала аўтарскую арт-тэрапеўтычную тэхніку.

Наталля Жыгамонт - удзельніца рэспубліканскіх і міжнародных выстаў і пленэраў у розных краінах. Экспазіцыя "Дзень за днём" доўжыцца да 12 лістапада.