Дзень тэатра адзначаюць ва ўсім свеце

27 марта 2020
Сёння свет адзначае Дзень тэатра. Свята не толькі акцёраў, рэжысёраў, прадзюсараў, кулуарных работнікаў, але і, вядома, гледачоў. Драматычны, оперны, лялечны, музычны, ТЮГ. Усяго ў Беларусі працуе 29  тэатраў, якія толькі за мінулы год выпусцілі больш за паўтары сотні прэм'ер.

Легендарная "Паўлінка" ў анлайн-фармаце

Традыцыйна ў Купалаўскім адзначаюць не Дзень, а Тыдзень тэатра,  і сёлета ў фармаце  анлайн. Увечар легендарную "Паўлінку", якая нязменна на сцэне амаль 80 сезонаў, змогуць убачыць у прамым эфіры ў любым кутку планеты.

Балет "Стварэнне свету" ў прамым эфіры на "Беларусь 3" 

У прамым эфіры будзе вяшчаць і Вялікі тэатр. Тэлеканал "Беларусь 3" пакажа балет "Стварэнне свету" ў новай аўтарскай рэдакцыі Валянціна Елізар’ева. А ў тэлеантракце спектакля выйдуць "Навіны культуры".