Дзень нараджэння адзначае народны мастак Беларусі Уладзімір Тоўсцік

24 июня 2020
Сёння свой 71-шы дзень нараджэння адзначае Уладзімір Тоўсцік - народны мастак Беларусі. Адраджэнне духоўнай і нацыянальнай культуры беларускага народа - адна з асноўных тэм твораў жывапісца, які працуе ў жанры тэматычнай карціны, нацюрморта, партрэта і пейзажа. Да гэтай знакавай даты нашы калегі - тэлеканал "Беларусь 3" - падрыхтавалі спецыяльны эфір з тэматычнымі спецвыпускамі.