Дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай

5 июня 2013

Яна ўвайшла ў гісторыю як вялікая асветніца. Еўфрасіння Полацкая стала першай жанчынай, прылічанай да святых. Яе імя носяць храмы ў ЗША і Канадзе. Сёння праваслаўныя хрысціяне ва ўсім свеце адзначаюць Дзень памяці святой. Галоўныя ўрачыстасці праходзяць у беларускім Полацку, дзе ігумення заснавала два манастыры і дзе сёння яе святыя мошчы.


Алена Панцюхова перадае з месца падзеі. Кожны год, 5 чэрвеня, старажытны Полацк становіцца цэнтрам паломніцтва хрысціянаў з розных куткоў Беларусі. Дзень памяці святой Еўфрасінні - як быццам спецыяльна да свята ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры распускаюцца ўсе самыя прыгожыя кветкі.


Кветкамі ўпрыгожаны абразы, кветкамі выкладзены дарожкі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, кветкі нясуць у руках вернікі. Сёння - адзін з тых рэдкіх дзён, калі ў Сафійскім саборы дазваляюць правесці набажэнства. Менавіта тут, у сценах старажытнай Сафіі, шмат стагоддзяў назад жыла юная манашка Еўфрасіння, і менавіта адгэтуль адправілася яна на месца, дзе заснавала Спаскую абіцель. Сёння шлях ад Сафійскага сабора да Спаса-Еўфрасіньеўскага манастыра пад пякучым сонцам, але з вялізнай радасцю ў душы пераадолелі сотні паломнікаў, якія прыехалі ў Полацк з розных гарадоў Беларусі і Расіі.


У гэты дзень прыехаў у Полацкую абіцель і прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы. Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай сёння адзначаюць праваслаўныя хрысціяне ва ўсім свеце. На розных мовах гучаць словы старажытнага велічання: Ублажаем тя, преподобная мати наша Евфросиние, и чтим святую память твою, наставнице монахинь и собеседнице Ангелов.