Дзень незалежнасці ААЭ адзначылі ў Мінску

2 декабря 2017

Жыхары ААЭ святкуюць нацыянальнае свята.

46 гадоў таму Эміраты аб’явілі аб стварэнні незалежнай ад Вялікабрытаніі федэрацыі. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Халіфу бен Заіда аль-Нахаяна і народ гэтай краіны з нацыянальным святам. У буйных гарадах Эміратаў праходзяць канцэрты, спартыўныя спаборніцтвы і нават авіяшоу.

Дарэчы, Дзень незалежнасці ААЭ адзначылі і ў беларускай сталіцы. Пасолсьтва Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў арганізавала ўрачысты прыём для дыпламатаў, прадстаўнікоў міністэрстваў, ведамстваў і грамадскіх арганізацый. Адзначым, сёлета Беларусь і Эміраты адзначылі 25-годдзе наладжвання дыпадносін. Узаемных інтарэсаў у краін нямала. Гэта нафтаперапрацоўка, машынабудаванне, а таксама сферы спорту, навукі, аховы здароўя і турызму.