Дзень музыкі адзначаецца сёння ва ўсім свеце

1 Кастрычніка 2019

Гэтая падзея афіцыйна з'явілася ў календары 44 гады таму па ініцыятыве ЮНЕСКА і асабіста савецкага кампазітара Дзмітрыя Шастаковіча. Традыцыйна ў гэты дзень праводзяць канцэрты і фестывалі. Так, сёння Беларускі саюз кампазітараў адкрывае музычны сезон. У будынку на вуліцы Рэвалюцыйнай можна бясплатна паслухаць Мінскі Госпел хор і афраамерыканскія кампазіцыі. А ў Белдзяржфілармоніі сыграюць Баха, Шуберта і Рахманінава. Пройдзе і  фартэпіянны вечар  ад народнага артыста Беларусі Ігара Алоўнікава.