Дзень Італіі ў гэтую нядзелю пройдзе ў Верхнім горадзе Мінска

7 сентября 2018

Cвята ў Верхнім горадзе Мінска. Дзень Італіі ў гэтую нядзелю сёлета пройдзе з асаблівым размахам. Італьянская кухня, музыка, танцы і шмат сюрпрызаў. Да таго ж на галоўнай сцэне Верхняга горада выступіць юны талент Рафаэле Пападзія і хэдлайнер свята Мэцью Лі, вядомы італьянскі музыкант.

Марыё Бальдзі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Беларусі: "Нашых гасцей чакае музыка, тэатр, італьянская кухня, спартыўныя мерапрыемствы. Спадзяемся, што надвор'е нам паспрыяе. Прыедуць з Італіі музычныя гурты, лялечны тэатр "Воз комікаў", парадуе мінчан і яскравае піца-шоу з акрабатамі. На фуд-корце можна будзе пачаставацца ўсім - ад пасты да марожанага. Да таго ж модны паказ і майстар-клас ад італьянскага цырульніка. Свята ў Верхнім, якое пачнецца а 12-й гадзіне і будзе доўжыцца да 10 вечара, - італьянскі падарунак гораду Мінску".

Свята дружбы Італія - Беларусь пройдзе ў Мінску ўжо трэці раз.