Дзень горада на вуліцах сталіцы сабраў рэкордную колькасць гасцей

10 сентября 2018

Рэканструктары - удзельнікі міжнароднага фестывалю - аднаўлялі гістарычны Мінск. А самым феерычным акордам свята стала музычна-піратэхнічнае шоу. Святочны дайджэст у Юліі Токар.

Вось так і ажываюць амаль 10 стагоддзяў гісторыі. З рыцарамі, пяхотай. Ад Полацкага княства, калі войскі сышліся на берагах Нямігі і трапілі на старонкі "Слова пра паход Ігараў".

Пакуль рэканструктары - удзельнікі міжнароднага фестывалю - узгадвалі старонкі летапісу, гістарычны цэнтр Мінска - Верхні горад - ператварыўся ў сэрца б'юці-індустрыі з майстар-класамі, моднымі дэфіле і выступленнямі артыстаў.

За гэтыя выхадныя вуліцы Мінска аб'ядналі рэкордную колькасць гасцей. У цэнтр з'язджаліся нават на двухколым транспарце. Любоў і Аляксандр Ярмола пераадолелі амаль 15 кіламетраў.

Адзначу, другі дзень свята таксама быў насычаны і разгарнуўся на дзясятках пляцовак. Сёлета задзейнічалі і Траецкае прадмесце - там працаваў горад майстроў і творчыя калектывы.

Феерычным акордам стала музычна-піратэхнічнае шоу ля Палаца спорту. Яно і дало своеасаблівы старт да набліжэння міленіума.