Дзень беларускай пісьменнасці адзначаць у гэту нядзелю

30 августа 2017

У Мінску пачаліся мерапрыемствы, звязаныя са святкаваннем Дня беларускай пісьменнасці, які краіна адзначыць у гэту нядзелю. Сёння ў Свята-Духавым кафедральным саборы сталіцы стартуе Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да святыняў". 23-я, сёлета яна даставіць жыватворны агонь у старажытны Полацк - сталіцу Дня беларускай пісьменнасці. Маршрут сёлета пралягае па тэрыторыях Мінскай, Пінскай і Лунінецкай, Гродзенскай, Лідскай і Смаргонскай, Полацкай і Віцебскай епархій. Ужо 3 верасня ў Полацку ўдзельнікі закладуць Сад малітвы. Падчас руху плануецца правесці сустрэчы з мясцовымі жыхарамі ў працоўных калектывах, бальніцах, дзіцячых дамах. Таксама запланавана асвячэнне помнікаў і месцаў воінскай славы.