Дзень беларускага пісьменства - 2016 пройдзе ў Рагачове

7 сентября 2015

Учора Шчучын перадаў эстафету яшчэ аднаму з найстаражытнейшых гарадоў нашай краіны. Сёлетняе свята роднага слова прыняла Гродзенская вобласць. Шчучын сабраў больш як 10 000 гасцей з Беларусі і замежжа. Пасля амаль гадавой рэканструкцыі адкрылі палац князёў Друцкіх-Любецкіх, дзе размясціліся Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, краязнаўчы музей і канферэнц-зала. Падвялі вынікі Першай нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі. Пераможцамі сталі 6 аўтараў. Сярод намінацый - лепшы твор паэзіі, прозы, драматургіі і публіцыстыкі.