Дайджэст культурных навін

20 января 2018

Фестываль вулічных тэатраў, джазавыя вечары і класіка ля Ратушы… Любімыя мінчанамі оўпэн-эйры застануцца ў Верхнім горадзе і на наступны турыстычны сезон. Летнюю афішу зараз рыхтуюць у сталіцы. Да ўжо традыцыйных культурных падзей далучацца і прэм'еры - танцавальны і харавы форум. Сваю праграму падчас праекта "Дні культуры" сёлета прадставяць навічкі - Эстонія і Вялікабрытанія.

Новы сезон у Верхнім горадзе стартуе ўжо вясной. У пачатку мая пройдзе фестываль вулічных тэатраў, затым да творчага марафону далучацца ўдзельнікі музычнага праекта "Пешаходка". А ўжо з чэрвеня ў раскладзе джазавыя вечары, класіка ля Ратушы і дні нацыянальных культур.

"Карту госця Мінска" прэзентавалі ў сталіцы. Яна дазволіць турыстам бясплатна наведваць некаторыя музеі - сярод іх Нацыянальны мастацкі, гістарычны і музей Вялікай Айчыннай вайны. Таксама можна атрымаць значныя скідкі ў гатэлях, рэстаранах і аквапарку. "Смарт-карта" з'яўляецца і праязным білетам. Акрамя таго, для гасцей сталіцы зараз рыхтуюць і новыя экскурсійныя маршруты.

Для зручнасці турыстаў сёлета ў сталіцы адкрыюць яшчэ тры гатэлі на 300 месцаў. Іх узводзяць за кошт інвестараў. Гасцініцы будуць розных цэнавых катэгорый.

Спорт і мастацтва можна аб'яднаць. Упершыню ў Беларусі чэмпіянат па шахматах - у Нацыянальным гістарычным музеі. Турнір будзе праходзіць на працягу тыдня. Тэматычным антуражам стала экспазіцыя "Артэфакты гульні". Гэта карціны беларускіх мастакоў з калекцыі музея, а таксама шахматныя фігуры з Палаца Незалежнасці.

Такі вопыт перанялі пасля паспяховых турніраў у Луўры і Рускім музеі Пецярбурга.