Даніэль Ястрэмскі сустрэўся з выхаванцамі Мінскага дзіцячага дома № 2

27 октября 2018

Дорым мару і дзіцячае "Еўрабачанне". Прадстаўнік Беларусі на міжнародным песенным форуме Даніэль Ястрэмскі сустрэўся з выхаванцамі Мінскага дзіцячага дома № 2. Хлопцы ў вольны час займаюцца футболам, таму і першае знаёмства прайшло на полі. Таварыскі матч згулялі з мячом з новага камплекта спартыўнага інвентара. Даніэль далучыўся да адной з мясцовых каманд і ўзяў на сябе ролю паўабаронцы. Акрамя спартыўнага куражу, выхаванцы інтэрната атрымалі білеты на генеральны прагон шоу, які адбудзецца 24 лістапада. Запрашальныя таксама ўручаць дзецям з абмежаванымі магчымасцямі і адораным вучням.

Больш за дзве тысячы білетаў на шоу атрымаюць юныя гледачы з усіх абласцей краіны. Пакуль яшчэ можна набыць месцы ў зале і ўбачыць конкурс на свае вочы. Абсалютна люстраны канцэрт у рэжыме прамога эфіру, але без галасавання журы, адбудзецца напярэдадні фіналу - 24 лістапада. Білеты на генеральны прагон можна купіць як у касах сталіцы, так і анлайн на сайтах BуСard і Белтэлерадыёкампаніі tvr.by ў раздзеле "Дзіцячае "Еўрабачанне".