Д. Ястрэмскі: Мне будзе лягчэй выступаць, таму што я буду спяваць на роднай зямлі

1 сентября 2018

Беларусь выбрала голас дзіцячага "Еўрабачання". Даніэль Алекс Ястрэмскі з Мінска прадставіць нашу краіну на прэстыжным музычным форуме. Са сваёй песняй Time мінчанін стаў безумоўным лідарам галасавання гледачоў і ўзначаліў турнірную табліцу, атрымаўшы хрустальнае сэрца (сімвал нацыянальнага адбору) і пуцёўку на дзіцячае "Еўрабачанне". У свае 14 Даніэль з'яўляецца частым госцем музычных форумаў і тэлевізійных шоу. Юнак удзельнічаў у праекце "Україна має талент" і "Дзіцячая Новая хваля". Перад нацыянальным адборам юны артыст праехаў па абласных цэнтрах Беларусі са сваім проматурам.

Нагадаем, што дзіцячы песенны форум беларуская сталіца прыме 25 лістапада. "Еўрабачанне-2018" пройдзе на "Мінск-Арэне". Гэтая пляцоўка ўжо прымала конкурс у 2010 годзе.