Даніэль Ястрэмскі адказаў на пытанні карыстальнікаў у анлайн-гасцёўні Белтэлерадыёкампаніі

3 сентября 2018

Працягваем даведвацца пра падрабязнасці жыцця і творчасці прадстаўніка Беларусі на Міжнародным дзіцячым песенным конкурсе "Еўрабачанне-2018". У пятніцу Даніэль Ястрэмскі выйграў нацыянальны адбор з песняй Time. Сёння ў анлайн-гасцёўні Белтэлерадыёкампаніі юны выканавец адказваў на пытанні гледачоў і прыхільнікаў.

Падчас размовы Даніэль і яго педагог па вакале расказалі, ці плануюцца змяненні ў нумары, як удаецца сумяшчаць вучобу і падрыхтоўку да конкурсу. Юны артыст адказаў і на пытанні асабістага характару. Падрабязнасці ў тэкставай версіі і відэатрансляцыі анлайн-канферэнцыі на сайце tvr.by, YouTube-канале і ў сацыяльных сетках.