Дама ў блакітным і рыцар са шчытом у руках выяўленыя ў Свяцку. Жывапіс адновяць

1 декабря 2019
Захаваць і аднавіць. Зараз аб адкрыцці рэстаўратараў. У палацава-паркавым комплексе "Свяцк" выяўленыя малюнкі дамы ў блакітным, а таксама рыцара са шчытом у руках. 

Калі фігура воіна - гэта нядаўняе адкрыццё, то дзяўчына знаёмая не адно стагоддзе. Як і належыць любому замку, у яго ёсць свой прывід. У Свяцку гэта замураваная ў калону дачка ўладальніка маёнтка - Юзэфа Валовіча. Яе бачылі розныя людзі і ў розны час, але ўсе апісвалі аднолькава - бландзінка ў блакітным уборы.

Комплекс - даволі перспектыўны аб'ект для развіцця турызму. Знаходзіцца на мяжы з Польшчай і Літвой - па дарозе на Аўгустоўскі канал, аб'ект сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Так што ў хуткім часе ўсе шляхі турысцкіх маршрутаў будуць праходзіць праз Свяцк. 

Аб тым, як аднаўляюць архітэктурную спадчыну краіны, - Алена Борматава (відэва).