Cюрпрызы і забаўкі для гасцей падрыхтаваў палац Радзівілаў у Нясвіжы

19 декабря 2017

Да свят сюрпрызы і забаўкі для гасцей падрыхтаваў палац Радзівілаў у Нясвіжы. Сёння музей-запаведнік можна наведаць бясплатна. А ў выхадныя, на каталіцкае Раство, а таксама 30 і 31 снежня запланаваныя спецыяльныя праграмы. Гістарычныя персанажы створаць для гасцей сапраўдную музычную казку. Займальнае гістарычнае падарожжа ў розныя эпохі чакае ўсіх зацікаўленых і ў першыя студзеньскія дні, а таксама на Стары Новы год.