Cваё "Неба" прэзентаваў у Мінску мастак-манументаліст Аляксандр Сільвановіч

6 августа 2015

Неба на палотнах, у камені і нават у модных арт-аб'ектах… Напярэдадні ў Мінску адкрылася выстава беларускага мастака-манументаліста Аляксандра Сільвановіча. Мастак працуе ў стылі сімвалізм, прычым адразу ў некалькіх відах выяўленчага мастацтва. А таму ў мінчан з'явілася ўнікальная магчымасць убачыць адразу ўсё, што так ці інакш асацыіруецца са звычайным словам "неба".

Упершыню сваё "Неба" Аляксандр Сільвановіч прэзентаваў у сябе на радзіме - у Гродне. Выстава ж у Мінску - свайго роду падарунак да юбілею мастака. Убачыць нябесную экспазіцыю можна будзе да 17 жніўня.