Cталічныя школьнікі сустракаюць кітайскі Новы год

1 февраля 2018

Cталічныя школьнікі сустракаюць кітайскі Новы год, ці інакш свята вясны. Мерапрыемства, прысвечанае аднаму з галоўных свят усходняй краіны, у гэты момант праходзіць у сталічным Палацы дзяцей і моладзі. Прасторную залу ўпрыгожылі чырвонымі ліхтарамі, а гасцей сустракае дракон. Падчас майстар-класаў па жывапісе, каліграфіі і традыцыйным рукадзеллі школьнікі знаёмяцца з культурай Кітая. Ладзіцца і музычная праграма: на сцэне з танцавальнымі нумарамі выступаюць артысты правінцыі Хунань.

Фінальны акорд свята прагучыць у Мінску заўтра. У філармоніі адбудзецца гала-канцэрт з удзелам артыстаў Кітая.