Cталічная галерея Міхаіла Савіцкага прапаноўвае выставу тэкстылю

15 октября 2015

45 мастакоў з усіх рэгіёнаў краіны дэманструюць сваё валоданне тканінай. Аўтары выкарыстоўвалі розныя тэхнікі - ад старажытных да сучасных: габелен, лямец, вышыўка, батык, пэчварк. У многіх палотнах увасобленыя і нацыянальныя матывы.

Усе арт-аб’екты - гэта своеасаблівае аўтарскае пераасэнсаванне культурнай спадчыны. Выстава прадстаўляе сінтэз народнай творчасці і сучаснага мастацкага тэкстылю.