Стартуюць продажы білетаў на спектаклі Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму "М.@rt.кантакт"

15 января 2019

Па традыцыі цэлы тыдзень сакавіка будзе напоўнены прэм'ерамі, класічнымі і сучаснымі пастаноўкамі. 23 спектаклі ад тэатраў з 10 краін. У тым ліку з Расіі, Грузіі, Польшчы. Прычым, як ад упадабаных труп, так і ад новых. Адкрые праграму форуму Брэсцкі акадэмічны тэатр, а таксама камедыя Мальера "Тарцюф" з Санкт-Пецярбурга.

Андрэй Новікаў, кіраўнік Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму М.@rt.кантакт: "Сёлета мы запрасілі два вельмі буйныя калектывы - тэатр Янкі Купалы са знакамітым сваім спектаклем "Рэвізор", які вось толькі атрымаў тры нацыянальныя прэміі. І спектакль Даўгаўпілса - "Голы кароль". Гэта трупы па 50 чалавек. 400 з лішнім удзельнікаў сёлета будзе".

Пляцоўкамі "М@rt.кантакту" стануць абласны драматычны тэатр, тэатр лялек і КЗ "Магілёў".