Цудатворны абраз Цара-мучаніка Мікалая II прывезлі ў сталіцу

22 апреля 2013

Выява апошняга расійскага імператара была напісана ў ЗША 18 гадоў таму. Сорак тысяч копій распаўсюдзілі па расійскіх святынях. І толькі адна, што ў Пыжах, мае моц гаіць людскія душы і вылечваць захворванні.


Аляксандра Драгун прадоўжыць тэму. Абраз, які лечыць ракавыя захворванні, будуе святыні і гоіць людскія душы. Цудатворная выява цара Мікалая Другога ў цэнтры сталіцы зноў даступна беларусам для малітваў, пакаяння і просьбаў.  Прыхільнікі Цара-мучаніка збіраюць мноства сведчанняў аб цудах, якія творыць абраз. Вядомыя гісторыі змясцілі ў чатырох тамах кнігі. Цікава, што гаючай выява стала яшчэ да афіцыйнай кананізацыі Рускай Праваслаўнай Царквой - жніўня 2000-га. Міратачыць абраз пачаў 15 гадоў таму ў гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі - 7 лістапада. Неверагодна, араматычны алей сцякаў не зверху ўніз, а па гарызанталі, супраць усіх законаў зямнога прыцягнення. Раней ніхто і падумаць не мог, што простая літаграфія стане цудадзейнай выявай праваслаўных вернікаў. Амаль за 20 год свайго існавання святая выява пабывала ва ўсіх еўрапейскіх краінах і нават на гары Афон. Гэтыя падарожжы цар Мікалай Другі хацеў здзейсніць пры жыцці, але не паспеў. У так званым крыжовым аблёце ўшаноўвалі святога не толькі на зямлі, але ў прамым сэнсе на нябёсах. Пакланіцца святой выяве і ўзнесці свае асабістыя малітвы можна на працягу тыдня. Кожны дзень а палове восьмай вечара ў храме Блажэннай Ксеніі Пецярбургскай. Плануецца, што ў чэрвені цудатворны абраз ізноў прыбудзе ў Беларусь. Дакрануцца да святыні будзе магчыма не толькі вернікам у храмах, але і бальніцах, навучальных установах.