Тыдзень таму міратачывую выяву апошняга расійскага імператара прывезлі ў Мінск. За гэты час памаліцца ля святыні з’язджаліся сотні вернікаў. Дарэчы, каштоўны падарунак беларускім хрысціянам зрабілі спецыяльна напярэдадні вялікодных урачыстасцяў.
Аляксандра Драгун працягне тэму. Другі год запар цудатворны абраз вяртаецца ў беларускую сталіцу. Сёлетні візіт – сімвалічны, прымеркаваны да велікодных свят. Вернікі ўспрынялі навіну, як каштоўны дар і не скупіліся на малітвы. Міратачыць абраз пачаў пятнаццаць гадоў таму ў гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі - 7 лістапада. Неверагодна, араматычны алей сцякаў не зверху ўніз, а па гарызанталі, супраць усіх законаў зямнога прыцягнення. Раней ніхто і падумаць не мог, што простая літаграфія стане святой і цудадзейнай выявай. Амаль за дваццаць гадоў свайго існавання цудадзейны абраз пабываў ва ўсіх еўрапейскіх краінах і нават на гары Афон. Гэтыя падарожжы цар Мікалай II хацеў здзейсніць пры жыцці, але не паспеў. Сёння апошні дзень, калі цудатворны абраз даступны беларускім хрысціянам на тэрыторыі краіны. Ужо заўтра яго адвязуць на радзіму - у Пыжы.














