Чатырохметровы чамадан правязуць каралі і марсіяне па цэнтры сталіцы

12 сентября 2013
Нагодай стане Дзень горада, які аб'яднае 20 вулічных тэатраў з Беларусі, Расіі, Украіны і Швецыі на гэтых выхадных. Уздоўж пешаходнай вуліцы адкрыюцца бясплатныя сцэны. Клаўнада, вогненнае і фрык-шоу, перформеры пакажуць спектаклі, прыдуманыя адмыслова да свята горада. Адкрыецца ж форум вулічных тэатраў шэсцем мімаў, хадулістаў і... сарака чамаданаў. Пачатак у суботу а палове на другую ў Міхайлаўскім скверы.
Усяго за выхадныя можна трапіць на 15 спектакляў, акрамя таго, і на майстар-класы. Асноўныя пляцоўкі тэатральных імпрэз - пешаходная вуліца, дворык Нацыянальнага гістарычнага музея і Міхайлаўскі сквер.