Чарнобыльская тэма вачыма нямецкага мастака Германа Буса

12 сентября 2019
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Беларусі прапануе новы праект -  
серыю карцін "Палеская элегія" нямецкага мастака Германа Буса. Выстава прысвечана чарнобыльскай трагедыі. У 2015 годзе мастак упершыню наведаў месцы адчужэння ў Беларусі. І гэта было падарожжа ў іншую рэальнасць. Свае работы Герман Бус прысвяціў не столькі пустынным краявідам - страчанай  зямлі, колькі тэме вясны, калі прырода пачынае новае жыццё.

Асноўныя тэмы творчасці нямецкага мастака Германа Буса звычайна звязаны з морам і раўнінамі.