Праз гадзіну ў Віцебску - спектакль "Вясна"!

7 июля 2015

Два дні застаецца да афіцыйнага адкрыцця найбуйнейшага ў краіне фестывалю мастацтваў "Славянскі базар". У Віцебск ужо з'язджаюцца тысячы гасцей і ўдзельнікаў. Сярод іх і зоркі. Сустрэцца з журналістамі ўжо паспеў народны артыст Расіі Сяргей Бязрукаў. На фестываль ён прыехаў у ролі мастацкага кіраўніка Маскоўскага губернскага тэатра. Да "Славянскага базара" артысты падрыхтавалі гісторыю пра каханне. У аснове камедыі "Вясна" апавяданні Міхаіла Задорнава. Да спектакля на сцэне тэатра Якуба Коласа застаецца меней за гадзіну.

Сяргей Бязрукаў прымаў удзел у праграме "Тэатральныя сустрэчы" ў спектаклі "Спакуса", які ў 2000 паставілі спецыяльна для "Славянскага базара". А ў 2007 у "Кінапраграме" быў паказаны фільм "Пушкін. Апошняя дуэль" з Бязрукавым у галоўнай ролі.