Чавускі раённы гісторыка-краязнаўчы музей атрымаў нечаканы падарунак ад свайго земляка

24 марта 2018

2018-ты аб’яўлены ў Беларусі Годам малой радзімы. Аднак аб’яднаў ён не толькі суайчыннікаў, але і беларусаў ва ўсім свеце, якія неабыякавыя да тых мясцін, дзе нарадзіліся і выраслі. Так, Чавускі раённы гісторыка-краязнаўчы музей атрымаў нечаканы падарунак ад свайго земляка, які зараз жыве у Расіі. Гэта велізарны (метр у вышыню) абраз. Двухбаковы. На адным боку выява Пачаеўскай Божай Маці, на другім - Георгія Перамоганосца. Да Вялікай Айчыннай вайны абраз упрыгожваў адзін з храмаў Чавусаў. Цяпер на самым бачным месцы у музеі.

Акрамя велізарнага абраза падорана музею і маленькая старажытная ладанка, якой больш за стагоддзе. Такія ў свой час насілі стараабрадцы.