Cёння ў Палацы Рэспублікі сабралася амаль уся тэлевізійная эліта

19 апреля 2013

У Палацы Рэспубліцы сабралася амаль уся тэлевізійная эліта. Журналісты, аператары, рэжысёры і сцэнарысты з заміраннем сэрца сочаць за цырымоніяй узнагароджання дзявятага нацыянальнага конкурсу Тэлевяршыня. На гэтую хвіліну ўжо вядома, што ў Белтэлерадыёкампаніі тры статуэткі і спецпрыз. Узнагароду ў намінацыі Лепшы вядучы публіцыстычнай праграмы атрымаў Дзмітрый Бачкоў. Анатоль Ліпецкі стаў лепшым вядучым інфармацыйна-аналітычнай праграмы. Статуэтка зараз і ў праграмы Сфера інтарэсаў. А палітычны аглядальнік Андрэй Крывашэеў стаў уладальнікам спецыяльнага прыза журы Незалежнасць. Скрыжаванні.