Cегодня вечарам - фінал конкурсу Еўрабачанне

18 мая 2013

Сёння шведскі гарадок  Мальмё ўзарвецца грандыёзным музычным святам. Вечарам тут пройдзе фінал 58-га конкурсу Еўрабачанне. Нашу краіну прадстаўляе Алёна Ланская. Яна выйдзе на сцэну пад  нумарам 8.


Як скончыліся ўчарашнія рэпетыцыі і што Еўропу чакае сёння, раскажа наш спецыяльны карэспандэнт у Швецыі  Яўген Перлін.

Гэтага музычнага свята  Швецыя чакала цэлы год. Ужо два тыдні невялікі паўднёвы горад Мальмё  не спіць. Еўрапаці, рэпетыцыі, турысты пакараюць мясцовы гандлёвы цэнтр Emporia, а  фанаты не прапускаюць ні адной рэпетыцыі. Рэпетыцыі пачаліся з самай раніцы. Алёна Ланская ў грымёрцы з бэк-вакалістамі разагравалі голас. А пасля таго як паправілі макіяж, беларускія артысты адправіліся на сцэну.

Першыя рэпетыцыі пачаліся а 11 гадзіне раніцы, а завяршыліся бліжэй да гадзіны ночы. Рэжысёры трансляцыі таксама правяралі сувязь з усімі краінамі, якія будуць галасаваць. Падчас вячэрняга прагону адзнакі выстаўляла музычнае журы кожнай з 39-ці краін Еўрабачання. Да іх сёння ноччу  дададуць свае галасы гледачы ўсяго кантынента.