Cёння ў Таліне пачынаюцца выступленні Вялікага тэатра оперы і балета

8 февраля 2013
Нацыянальная опера Эстонія - найбуйнейшы музычны тэатр свету, які сваю гісторыю пачынае ад дзевятнаццатага стагоддзя. У сваім рэпертуары тэатр спалучае як оперы і балеты, так і болей легкі жанр - аперэты і мюзіклы. Зрэшты, да сярэдзіны мінулага стагоддзя тут наогул, ігралі яшчэ і драматычныя спектаклі! Сёння тэатр мае акадэмічны статус. У Беларусі ён упершыню.
З 8 па 13 лютага. Дзве оперы и два балеты. Травіята, Шчаўкунчык і Манон, - твор, які эстонскія стваральнікі пакажуць у двух варыянтах - як оперу, і як балет.
Опера пра парыжскую куртызанку Манон Ляско адкрые гастролі ў Мінску. На музыку Пучыні паставілі эксперымент, змяніўшы і храналогію, і геаграфію падзей. 
А вось балет Манон, наогул, пастановачны эксклюзіў. Не кожны тэатр дабіваецца ліцэнзіі на перанос харэаграфіі, якую ў 1974-ым годзе стварыў Каралеўскі Лонданскі тэатр.
Эстонскі тэатр - шаснаццаты ў свеце, які атрымаў такую магчымасць.
Балет Шчаўкунчык на музыку Чайкоўскага таксама будзе харэаграфічна новым, далекім ад Пеціпа. Казка Гофмана паўстане ў дзіснэеўскім
варыянце.
Беларускі ж тэатр ў Таліне ў гэтыя дні будзе прадстаўлены операмі Князь Ігар і Мадам Батэрфляй, а таксама балетамі Спартак, Тамар, Шахеразада.