Cёння Дзень славянскай пісьменнасці

24 мая 2019

Свята сімвалізуе духоўнае і культурнае яднанне славянскіх народаў. У гэты дзень услаўляюць святых братоў Кірыла і Мяфодзія. Свята пачынаецца з богаслужэнняў і ўскладання кветак  да помнікаў стваральнікаў славянскай азбукі, а працягваецца канцэртамі і народнымі гуляннямі. Традыцыйна суправаджаецца  вялікім музычным форумам. У Маскве на Краснай плошчы збяруцца дзясяткі хораў, у тым ліку і з Беларусі.