Cегодня Беларусь выбера свайго прадстаўніка на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне -2016

26 августа 2016

Увесь дзень на Макаёнка, 9 гучаць дзіцячыя галасы. А гэта значыць, што зусім хутка Беларусь выбера свайго прадстаўніка на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2016".

Прама зараз у студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі падыходзіць да канца рэпетыцыя з вядучымі ў рэжыме прамога эфіру. А гэта значыць, што працаваць усёй камандзе даводзіцца з секундамерам. Паводле рэгламента, на тое, каб падрыхтавацца, у фіналіста 37 секунд - пакуль ідзе відэвізітоўка. За гэты час трэба паспець прынесці рэквізіт для нумара і заняць месца па святлодыёдных метках. У фінале нацыянальнага адбору выступяць 10 канкурсантаў і запрошаныя артысты. Адкрые гала-канцэрт трыумфатар адбору мінулага года - Руслан Асланаў.

Падрабязнасці падрыхтоўкі да гала-канцэрта ў прамым уключэнні са студыі "600 метраў" у праграме "Панарама". Трансляцыя Нацыянальнага адбору пачнецца ў 22 гадзіны на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама на сайце медыяхолдынга. Імя трыумфатара даведаемся бліжэй да паўночы.