Каляровыя вітражы і сцены з пазалотай: у рэзідэнцыі Пуслоўскіх адраджаюць мінулую веліч
200 гадоў таму тут ладзілі пышныя балі і прымалі знатных спадароў. Сустракаў гасцей выдатны сад.Вялізны палац у Косаве пачалі ўзводзіць у 1838 годзе. На будоўлю пайшло 14 гадоў. Усяго ў замку было 100 пакояў, падзеленых па колерах. У чорным, напрыклад, гулялі ў карты. Легенда гаворыць, што ў адным з залаў у падлозе быў акварыум: раскоша нават па сённяшніх мерках. Як жылі Пуслоўскія, можна ўявіць па артэфактах. У вітрынах выставілі пазалочаную ляпніну, упрыгажэнні, шкляныя флакончыкі ад духоў і іншыя прадметы, знойдзеныя падчас рэстаўрацыі. Акрамя таго, захавалася некалькі фатаграфій старажытных інтэр'ераў.
Раскошныя інтэр'еры рэстаўруюць у Косаве
Як і ў XIX стагоддзі, сцены і столі замка распісваюць сусальным золатам. А ўсе дзверы і вокны зроблены з натуральнага дрэва.Каб абысці ўсе памяшканні палаца, трэба больш за гадзіну. Каралеўская раскоша ўласцівая не толькі ўнутранаму ўбранню. Замак знаходзіцца на ўзгорку, з яго адкрываецца цудоўны від на возера.
Каб убачыць прыгажосць ландшафту маглі ўсе ахвотнікі, у замку пабудуюць аглядны ліфт. Таксама гасцям прапануюць пажыць па-каралеўску: у былых графскіх спальнях адкрылі гасцініцу. Нумары абставілі антыкварнай мэбляй і аксесуарамі.
Хутка ў палацы зноў загучыць музыка і будуць танцы. У ліпені тут плануюць наладзіць баль-маскарад.













