Брытанскія журналісты назвалі нумар Хелены Мерааі адным з самых яркіх і цікавых

23 ноября 2017

Брытанскія журналісты назвалі нумар беларускі Хелены Мерааі адным з самых яркіх і цікавых на дзіцячым "Еўрабачанні-2017". У гэтыя хвіліны прэс-канферэнцыя працягваецца. На думку прэсы Вялікабрытаніі, наша выканаўца заслугоўвае першага месца.

У пяцёрку наймацнейшых таксама ўвайшлі канкурсанты з Італіі, Македоніі, Расіі, Аўстраліі. Падтрымаць Хелену і ўсю дэлегацыю ў Алімпійскі палац прыйшоў пасол Беларусі ў Грузіі. Сёння ў Тбілісі прайшла і наша другая рэпетыцыя. Нагадаем, упершыню беларусы змогуць прагаласаваць за сваю ўдзельніцу. Галасаванне на афіцыйным сайце конкурсу стартуе ўжо заўтра вечарам, перапыніцца перад фіналам шоу і працягнецца пасля выступлення ўсіх канкурсантаў, але ўсяго на 15 хвілін. Адзнакі гледачоў сумуюць з баламі журы. Хелена Мерааі выступіць на дзіцячым "Еўрабачанні" пад нумарам 5.