Брэсцкую Біблію прэзентавалі ў Мінску

10 октября 2019
У Мінску сёння прэзентавалі ўнікальны помнік кніжнай культуры эпохі Рэфармацыі. У Нацыянальнай бібліятэцы выставілі раней невядомы экзэмпляр Брэсцкай Бібліі.

Яе ўладальнік - прыватны калекцыянер Сяргей Пуцілін. Гэтае выданне нават у навуковым свеце мала вядома, а таму не даследавана. Брэсцкая Біблія надрукаваная ў 1563 годзе пры фінансавай падтрымцы Мікалая Радзівіла Чорнага. Фаліянт вызначаецца высокімі паліграфічнымі якасцямі і мастацкім афармленнем. На працягу месяца ён будзе выстаўляцца ў галоўным кнігасховішчы краіны. Вывучэннем знойдзенага экзэмпляра зоймуцца навукоўцы.

Зараз Нацыянальная бібліятэка вядзе перамовы з калекцыянерам аб магчымасці куплі Брэсцкай Бібліі.