Брэст стаў культурнай сталіцай СНД

5 апреля 2019

У год свайго тысячагоддзя Брэст стаў культурнай сталіцай СНД. Сёння горад афіцыйна прыняў эстафету ад армянскага Гарыса.

Гэта дазволіць абласному цэнтру набыць яшчэ большую пазнавальнасць у свеце і стаць пляцоўкай для пашырэння міжкультурных сувязяў з краінамі - удзельніцамі Садружнасці. Цырымонія перадачы сертыфіката кіраўніку Брэста адбылася некалькі гадзін назад. Брэст стаў 15-ай культурнай сталіцай СНД. Падчас канцэрта можна было ўбачыць мастацтва народаў Беларусі, Расіі, Казахстана, Таджыкістана, Малдовы і Кіргізіі. А таксама ўспомніць самыя яркія старонкі з гісторыі старажытнага Бярэсьця.

Брэст становіцца яшчэ больш адкрытым для гасцей. Менавіта тут з'явілася першая на тэрыторыі Беларусі друкарня, аддрукаваны шэдэўр сярэднявечнай літаратуры - Брэсцкая Біблія. Культурная сталіца СНД стане пляцоўкай для прэм'ерных спектакляў і фільмаў.