Брэст прымае фестываль "Белая вежа"

11 сентября 2015

Брэст чакае тэатральнае свята. Сёння ўвечар у горадзе над Бугам адкрыецца фестываль "Белая вежа". У праграме 22 спектаклі. Білеты на многія пастаноўкі ўжо прададзеныя. На сцэне выступяць тэатральныя калектывы з Літвы, Туніса, Балгарыі, Ізраіля, Расіі, Малдовы і Польшчы. Дарэчы, за 20 гадоў на тэатральным форуме "Белая вежа" выступілі тэатры з 55 краін.