Брэст рыхтуецца да "Студзеньскіх музычных вечароў"

9 января 2016

На 28-ым міжнародным конкурсе класічнай музыкі выступяць больш за 300 артыстаў з 16-ці краін свету, у тым ліку з Літвы, Грузіі, Італіі, Чэхіі, В'етнама. Самаму юнаму ўдзельніку - піяністу з Польшчы - усяго 9 гадоў. Упершыню выступіць салістка Марыінскага тэатра Марыя Максакава. Гледачоў таксама чакае сустрэча з віртуозным музыкантам, першай флейтай оперных тэатраў Мілана і Рыма - Антоніа Амендуні, які прыедзе не адзін.

2016-ты аб'яўлены ў Беларусі Годам культуры. Менавіта на "Студзеньскіх музычных вечарах" і будзе дадзены старт культурным мерапрыемствам па ўсёй краіне.